Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік
Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 чэрвеня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Аляксандр Мікалаевіч Рагожнік (нар. 11 чэрвеня 1976, Гомель) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2022—2024).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». У 2011 годзе ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».
З 2011 па 2018 год працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы» ў Мінску.
З 2018 па 2022 год займаў пасаду генеральнага дырэктара Мінскага маторнага завода[1].
3 кастрычніка 2022 года прызначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].
27 чэрвеня 2024 года прызначаны паслом Беларусі ў Расійскай Федэрацыі[3].
Зноскі
- ↑ Генеральным директором Минского моторного завода назначен Александр Рогожник
- ↑ Новы міністр, памочнік Прэзідэнта і абнаўленне мясцовай вертыкалі. Падрабязнасці кадравага дня ў Лукашэнкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2023. Праверана 3 кастрычніка 2022.
- ↑ Лукашэнка назначыў Рагожніка паслом у Расіі